Абацтва цыстэрцыянцаў у Шчыжыцэ –1234 г.

Абацтва цыстэрцыянцаў у Шчыжыцэ

Заснавальнiкам абацтва ў 1234 г. быў кракаўскi ваявода Тэадор Цэдра гербу Грыф, якi запрасiў манахаў з Енджэёва ў ваколцы Татраў, да Людзiмежа, даючы iм зямельныя абшары для каланiзацыi i ператварэння iх у апрацаваныя палi, а таксама для таго, каб прывiць тагачаснаму рэдкаму насельнiцтву прынцыпы навукi Хрыста i асаблiвую павагу да Мацi Збаўцы.

На старым шляху з Польшчы ў Венгрыю, у далiне ракi Страдомкi, у падножжа гары Цетня ў мясцовасцi Шчыжыцэ размясцiлася абацтва цыстэрцыянцаў, якое налiчвае ўжо амаль VIII стагоддзяў.

У часы апошнiх Пястаў Шчыжыцэ был паветам, а потым – хоць перасталiiм быць – засталiся вядомымi, дзякуючы годоўле хатняй жывёлы i сельскагаспадарчых культур, паколькi манахi цыстэрцыянцы прытрымлiваюцца запавету св. Бенедыкта ORA ET LABORA , г. зн. «Малiся i працуй». Яны выдатна кiравалi сваёй гаспадаркай i былi, дзякуючы гэтаму, прыкладам для наваколля.

У змроку гiсторыi засталася прычына, па якой манахi аднойчы перанеслi сядзiбу з абацтва ў Людзiмежы ў Шчыжыцэ, пакiнуўшы, аднак, у Людзмежы сваю прэпазiтуру, г. зн. прыход, якi яны абслугоўвалi амаль да канца мiнулага стагоддзя. Да таго ж часу iм належаў i ключ ад людзiмерскiх уладанняў. Прычынай такога перамяшчэння маглi стаць напады татараў i разбойнiкаў, якiя нападалi на безабаронны кляштар свядомыя таго, што могуць рабiць гэта бескаранна на такiх бязмежных прасторах. Паколькi культ Божай Мацi быў тыповым заданнем цыстэрцыянцаў, то яны распаўсюдзiлi яго напачатку ў Людзiмежы, што сiмвалiзавала статуя Людзiмерскай Божай Мацi, а потым у Шчыжыцэ ў постацi Цудатворнай Шчыжыцкай Божай Мацi.

Галоўны алтар

У падножжа алтара ў абедзьвюх гэтых мясцовасцях малiўся першы Папа Рымскi з Польшчы Ян Павел II. Паколькi цыстэрцыянцы клапацiлiся пра iкону Божай Мацi, хронiкi адзначаюць, што абат Рамiшэўскi ў 1727 годзе замовiў кароны i сукенкi ў майтроў залатых спраў ў Кракаве для статуi Божай Мацi ў Людзiмежы i для iконы Шчыжыцкай Божай Мацi. Дзякуючы такому даўгавечнаму культу, Ян Павел II каранаваў статую «Гаспадыня Падгалля», а для iконы Шчыжыцкай Божай Мацi асвяцiў залатыя кароны, якiя адзеў на iкону Божай Мацi ў Шчыжыцэ прымас Польшчы кардынал Юзэф Глемп.

этыя ж самыя людзiмерска-шчыжыцкiя цыстэрцыянцы заснавалi горад Новы Тарг, а ў Шафлярах пабудавалi абарончы замак. За iмi таксама гiсторыя слушна пакiдае пераўтварэнне лясiстых ваколiц Татраў у апрацаваныя палi, а таксама рэгуляванне рэкаў, паляпшэнне камунiкацыi, дзякуючы пабудове мастоў, i навучанне моладзi не толькi праўдзе веры, але i розным рамёствам, асаблiва тым, што патрэбныя пры апрацоўцы зямлi i садоў.

Падчас нямецкай акупацыi, нягледзячы на надзвычай жорсткую забарону, муры абацтва сталi прытулкам для ўцекачоў з розных бакоў Польшчы, а манаскiя келлi – заламi патаемнага навучання, якя ў 1945 г. ператварылася ў прыватную гiмназiю.

Музей

Музей

Робiць уражанне калекцыя зброi з кляштарнага музею ў Шчыжыцэ. Яна складаецца з вострай зброi, якая ўключае ў сябе польскiя, гiшпанскiя, французскiя i турэцкiя шаблi, шпагi, рапiры, палашы цi паляўнiчыя нажы; драўковай зброi – алебардаў, дзiдаў, партызан, глевы, шпантоны, пiкi цi касцюшкаўскiя косы i сялянскiя цэпы, а таксама вогнестрэльнай зброi, ад кнотавай па крамнёвую i пiстонавую. Кiдальная зброя – гэта нямецкi паляўнiчы арбалет 1669 году. Вельмi цiкавая японская зброя, сярод якой японская самурайская кальчуга, самурайская шабля i нож для харакiры.

Абарончае ўзбраенне прадстаўлена ў музеiрыцарскай зброяй XVI ст., кальчуга з металiчных кольцаў, гусарскi шлем, гусарскi нагруднiк, а таксама iншыя шлемы. Тут можна пабачыць i амунiцыю, звязаную з краiнамi мiсii, напрыклад, афрыканскае вастрыё дзiды, ятаган, iнданезiйскi багор, афрыканскi дроцiк, паляўнiчую дзiду з Афрыкi, малайскую кiрасу, а таксама бумеранг з Аўстралii.

Напрыканцы калекцыi шчыжыцкага абацтва – унiкальная, адзiная ў Польшчы, копiя мапы свету, выкананая Конрадам Мiлерам. Арыгiнал мапы быў зроблены ў XIII ст. бенедыктынцамi з кляштара ў Эбсторфе.

Музей быў заснаваны ў 1954 г. айцом абатам Станiславам Кялтыкам.

Бровар

Бровар

Старыя хронiкi 1623 года сведчаць аб тым, што цыстэрцыянцы ў Шчыжыцэ прадукавалi напой з паленага зерня, цыкорыi i хмелю, што спаталяў смагу i меў назву «ЦЭРЭВIЗIЯ», замяняючы сённяшнюю гарбату цi каву. Цяпер падобным напоем з’яўляецца нiзкапрацэнтнае пiва, зробленае па старажытных рэцэптах як салодовы напой, што прынята ў культурных заходнiх краiнах.

Кляштарны бровар быў зачынены ў 1996 годзе.

Кляштарны сад Каплiца Божай Мацi ў Шчыжыцэ